Усе навіны

Хэмілтан пра Шаранговіча ў НХЛ: «Я б вылучыў яго спецыфічны, незвычайны кідок паваротам, ён вельмі важны гулец для «Калгары»

27 сакавіка, 11:48

Канадскі абаронца менскага «Дынама» Роберт Хэмілтан ацаніў гульню беларускага форварда «Калгары» Ягора Шаранговіча.

– Ты нарадзіўся ў Калгары, тваёй марай было гуляць за «Флеймз»?

– Канешне, я заўзеў у дзяцінстве за гэтую каманду, хадзіў на гульні, але марай было згуляць у НХЛ. Хоць не магу пажаліцца на сваю кар'еру прама зараз, бо я ўбачыў шмат краін. Цяпер выступаю ў КХЛ, гэта фантастычная ліга з класнымі гульцамі і камандамі.

– Ты ведаеш Ягора Шаранговіча? Ён добры для НХЛ?

– Я б вылучыў яго спецыфічны, незвычайны кідок паваротам. Ён – найвышэйшага ўзроўню. Калі нават звярнуць увагу на колькасць ачкоў, якія ён набірае за «Калгары» ў гэтым сезоне, то становіцца зразумела, што ён вельмі важны гулец для каманды. Я вельмі рады, што ён выступае за каманду майго роднага горада.

Выдатна памятаю, як класна ў НХЛ гулялі браты Касціцыны. Яны сапраўды паказвалі хакей вельмі сур'ёзнага ўзроўню, яны таксама выдатна пагуляў і ў КХЛ – сказаў Хэмілтан.