Усе навіны

Два асісты Шаранговіча дапамаглі «Калгары» абгуляць «Лос-Анджэлес»

31 сакавіка, 08:50

У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Калгары» абыграў «Лос-Анджэлес» (4:2). У складзе пераможцаў беларускі форвард Ягор Шаранговіч набраў два асістэнцкія балы.

Усяго на лёдзе ён правёў 18 хвілін 28 секунд, зрабіў 6 кідкоў у створ варот, адзін сілавы прыём.

Цяпер у яго 53 (28+25) ачкі ў 73 матчах цяперашняга сезона. Шаранговіч выйшаў на чыстае 2-е месца ў спісе лепшых бамбардзіраў «Калгары», апярэдзіўшы Блэйка Коўлмэна.