Усе навіны

Шаранговіч выйшаў на другое месца па ачках за адзін сезон у НХЛ сярод беларусаў

31 сакавіка, 12:45

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч набраў два балы ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Лос-Анджэлеса» (4:2).

Беларус набраў 52-гі і 53-ці балы ў гэтым сезоне. Шаранговіч выйшаў на другое месца па ачках у адным сезоне сярод беларусаў.

Хакеіст абышоў Уладзіміра Цыплакова, які набраў 52 (18+34) ачкі ў сезоне-1997/98 і Андрэя Касціцына – 53 (26+27) ачкі ў сезоне-2007/2008.

Рэкорд належыць Міхаілу Грабоўскаму. Форвард у сезоне-2010/11 набраў 58 (29+29) ачкоў у складзе «Таронта».