Усе навіны

«Юніёр» 7-ы раз выйграў вышэйшую лігу Беларусі

5 красавіка, 21:53

5 красавіка мінскі «Юніёр» выйграў вышэйшую лігу. У фінальнай серыі каманда абгуляла зборную Беларусі U-18 (лiк у серыі: 4-1).

Фарм-клуб «Юнацтва» 7-ы раз выйграў вышэйшую лігу і з'яўляецца самым тытулаваным клубам у лізе. Каманда выйгравала золата ў 2008, 2010, 2012, 2014, 2015, 2017 і 2024 гадах.

5 разоў тытул выйграваў «Гомель-2» (2003, 2004, 2006, 2007, 2018), двойчы мацнейшымі станавіліся «Мінскія зубры» (2021, 2022), па разе – магілёўскае «Хімвалакно-2» (2005) -2» (2009), «Дынама-Шыннік» (Мiнск) (2011), жлобінскі «Металург-2» (2013), салігорскі «Шахцёр-2» (2016), гарадзенскі «Нёман-2» (2019), Беларусь U17 (2020) і пінскія «Ястрабы» (2023).