Усе навіны

Квартальнаў атрымае прыкладна 350 тысяч долараў за наступны сезон у мінскім «Дынама» (VORONKOFF)

10 красавіка, 15:10

Расейскі галоўны трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Квартальнаў у наступным сезоне ў мінскім «Дынама» заробіць каля 348,6 тысяч даляраў, паведамляе Telegram-канал VORONKOFF.

Адзначым, што кантракт Квартальнава з мінскім «Дынама» разлічаны да 2026 года.

Нагадаем, што Квартальнаў узначальвае мінскае «Дынама» і зборную Беларусі з 11 красавіка 2023 года. Пры ім мінскае «Дынама» ў «рэгулярцы» КХЛ заняло восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі з 69 ачкамі ў 68 матчах, а таксама вылецела ў першым раундзе плэй-оф ад маскоўскага «Дынама» з лікам у серыі 2-4.