Усе навіны

Дзмітрый Краўчанка: «У матчы з «Брэстам» «Металург» рабілі ўсё для таго, каб закінуць»

10 красавіка, 22:31

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб старце фінальнай серыі супраць «Брэста» (6:1, у серыі: 1-0).

– Добры матч, добрая перамога, створаны былі вострыя моманты. Лiк добры, але для мяне гэта ўсяго толькі ўпэўненая перамога – 1-0. Што пастараемся данесці і да хлопцаў пры падрыхтоўцы да наступнай гульні.

Закінулі шмат, прапусцілі толькі адну. «Брэст» нічым не здзівіў?

– Збег абставінаў. Усё рабілі для таго, каб закінуць. Рады, што столькі забілі. Павінна ж некалі нешта забівацца з таго, што ствараецца. І не далі суперніку забіць з таго, што ён стварае, – сказаў Краўчанка.