Усе навіны

Пушкоў пра разгром ад «Металурга»: «Пачатак у «Брэста» быў удалы»

10 красавіка, 23:40

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў пракаментаваў разгром ад «Металурга» на старце фіналу (6:1).

– Магу сказаць, што пачатак быў удалы. Добрымі былі першы перыяд і пачатак другога. Ігралі ў большасці, калі маглі рэалізоўваць і ствараць добрыя моманты. Але сёння не атрымалася. Плюс быў момант, калі Косаў сам-насам уцякаў. Калі б Яраслаў рэалізаваў, зусім усё па-іншаму магло скласціся. Пасля прапускалі на сваіх грубых памылках і ў меншасці. Няправільна выконвалі тое, што мы рыхтавалі. Гаспадары скарысталіся момантамі. У іх усё атрымалася з рэалізацыяй, а ў нас не. Нас пакаралі за нашыя ж памылкі.

«Металург» сёння быў больш актыўны. Яны пачыналі дома, паўза ў іх была большая. Хаця, вядома, на гэта спасылацца не хочацца. Дзякуй нашым заўзятарам за падтрымку ў гасцях!

– Ніякай трагедыі з першай паразы ў серыі не робіце?

– Абсалютна ніякай трагедыі няма – гэта ўсяго толькі 0-1. Будзем рыхтавацца да наступнай сустрэчы. Заўтра пастараемся выправіць тыя памылкі, што дапусцілі сёння.

– Вядома, што з Гаўрусам?

– Плячо. Паехаў з доктарам у шпіталь. Шкада, вядома. Другая страта гульца ў нас. Спачатку Маляўка, зараз Гаўрус. Але нічога не зрабіць – гэта хакей.

– Растлумачце момант з выдаленнем Косава ў канцоўцы сустрэчы.

– Мусіць, эмоцыі, не стрымаўся. Перад гэтым таксама момант быў, калі мы гол забілі, Косаў хацеў паміж абаронцам і брамнікам праскочыць, але выпадкова брамніка зачапіў. Яго там таксама ў спіну штурхалі. Яраслаў не стрымаўся – трэба стрымлівацца.

– Сапернік чымсьці здзівіў?

– Не, усё гэтак жа, як мы глядзелі. Добрая і шчыльная каманда з пункту гледжання падбору гульцоў. Добра спрацавалі сёньня, калі трэба было рэалізоўваць.

– Чаму не ўдалося стрымаць жлобінскую большасць?

– Рэалізацыя спрацавала. І ў меншасці нашы хлопцы няправільна размяшчаліся пры апецы чужых гульцоў. Невыкананне ўстаноўкі заўсёды цягне за сабой памылкі.

– Пасля трэцяга гола замянілі брамніка. Ці не было спешкі ў гэтым?

– Там выдатна супернік патрапіў. Спачатку ў верхнюю дзявятку Бронікаву, а затым і чацвёрты гол падобны. Але звычайна разглядаюць не апошні момант, а тыя памылкі, якія прыводзяць да завяршальнага кідка. Заўтра мы ўсе разбяром, каб такога не паўтарылася, – сказаў Пушкоў.