Усе навіны

Асіст Шаранговіча дапамог «Калгары» выйграць у «Анахайма»

13 красавіка, 08:28

«Калгары» перамог «Анахайм» (6:3) у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ.

Беларускі нападнік пераможцаў Ягор Шаранговіч вызначыўся асістэнцкім балам на 6-й хвіліне сустрэчы, калі Эндру Манджапанэ ў меншасці адкрыў лік.

Усяго ў 79 матчах цяперашняга сезону НХЛ Ягор Шаранговіч набраў ужо 58 (30+28) балаў пры 8 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-29».

Адзначым, што такім чынам Шаранговіч зраўняўся па выніковых балах за сезон з Міхаілам Грабоўскім, які ў сезоне 2010/11 у складзе «Таронта» таксама набраў 58 ачкоў (29+29).