Усе навіны

Трэнер «Ліхай Вэлі» Лапер'ер:«На трэніроўках Коласаў выглядае добра і вельмі хуткі. Шмат працаваў, каб падрыхтавацца да дэбюту ў АХЛ»

13 красавіка, 10:05
1

Галоўны трэнер «Ліхай Вэлі» Ян Лапер'ер патлумачыў зацягнуты дэбют беларускага брамніка Аляксея Коласава ў АХЛ.

«Яму патрабаваўся час для некаторых трэніровак, каб аднавіць ногі і цягавітасць пасля трохтыднёвага перапынку.

На трэніроўках ён выглядае добра і вельмі хутка. Шмат працаваў, каб падрыхтавацца да дэбюту ў АХЛ», – сказаў Лапер'ер.

Паведамляецца, што дэбют Коласава адбудзецца ў ноч на 14 красавіка ў матчы супраць «Брыджпорта».