Усе навіны

Першы матч плэй-оф НХЛ, у якім «Вашынгтон» Протаса сустрэнецца з «Рэйнджэрс», пройдзе 21 красавіка

18 красавіка, 21:25

Сталі вядомы даты і час пачатку першага раунда плей-оф НХЛ Усходняй канферэнцыі. Першы матч, у якім «Вашынгтон» беларускага форварда Аляксея Протаса сустрэнецца з «Рэйнджэрс», пройдзе 21 красавіка ў 22:00 па мiнскім часе.

«Рэйнджэрс» стаў найлепшай камандай рэгулярнага сезона і выйграў Прэзідэнцкі кубак. «Вашынгтон» заняў 8-е месца.

У 78 матчах сезона на рахунку Протаса 29 (6+23) ачкоў пры 8 хвілінах штрафу. Гулец упершыню за тры сезоны ў НХЛ згуляе ў Кубку Стэнлі.