Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Цяперашні сезон НХЛ для мяне быў нашмат лепш, чым мінулы. Аднак я ніколі не спынюся»

20 красавіка, 23:37

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч падвёў вынікі сезона НХЛ. Яго каманда засталася без плэй-оф і завяршыла сезон.

Шаранговіч набраў 59 (31+28) ачкоў у 82 сустрэчах.

– Калі не браць у разлік, што мы не вылі ў плэй-оф, то гэта быў нядрэнны сезон для мяне. Ён быў нашмат лепш, чым мінулы. Аднак я ніколі не спынюся. Трэба добра правесці летні трэніровачны кэмп, – сказаў Шаранговіч.