Усе навіны

Сярэдняя наведвальнасць Экстралігі-2023/24 паднялася на 12,9% у параўнанні з мінулым сезонам

23 красавіка, 19:24

Сярэдняя наведвальнасць Экстралігі-2023/24 склала 1209 чалавек.

Гэта вынікае з даных статыстычнага раздзела ФХБ, згодна з якім, сумарна 372 матчы наведалі 449858 гледачоў. Адзначым, што ў стужцы сваіх навін федэрацыя раней назвала крыху меншую агульную колькасць.

Такім чынам, сярэдняя наведвальнасць узнялася на 12,9% у параўнанні з мінулым розыгрышам. У сезоне-2022/23 прайшло 375 матчаў, якія наведаў 401761 глядач – 1071 у сярэднім за гульню.