Усе навіны

Яроменка і Паліўка выйгралі Кубак Гагарына з «Металургам»

24 красавіка, 21:53

Магнітагорскі «Металург» «стаў уладальнікам Кубка Гагарына, у фінальнай серыі каманда ўсухую абыграла «Лакаматыў» з Яраслаўля.

Уладальнікамі Кубка Гагарына разам з «Металургам» сталі беларускія абаронцы Уладзіслаў Яроменка і Даніла Паліўка.

Яроменка ў апошнім матчы фінальнай серыі Кубка Гагарына правёў на лёдзе 20:29. Ён здзейсніў 1 кідок у створ і аформіў 3 блок-шота, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

Паліўка згуляў 9: 46. Выхаванец наваполацкага хакея заблакаваў 3 кідкі, таксама завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «0».