Усе навіны

Скоранаў пра міжнародны бан: «На ЧС крута выступіць. Але пакуль не суджана»

25 красавіка, 17:51

Беларускі нападаючы «Северсталі» Аляксандр Скоранаў падзяліўся меркаваннем аб адхіленні беларускай зборнай ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Наколькі сумна падаўжэнне бана для Расіі і Беларусі? Усё ж якія магчымасці? Бо трэба заўжды іх шукаць у любой цяжкай сітуацыі.

– Ну, вядома, гэта для нас дрэнна. На чэмпіянаце свету ж крута выступіць. Але так атрымоўваецца ў жыцці, што пакуль не суджана. Што рабіць? Значыць, так пакуль будзем. Крыўдна, але нічога страшнага. Жыццё працягваецца.

– Малкін заклікаў раней не ехаць гульцам НХЛ на Алімпіяду-2026. Як табе такая ініцыятыва?

– Яны вельмі вядомыя ў НХЛ людзі. Авечкін, Малкін... Думаю, да іх могуць прыслухацца. Гэта вельмі моцна паўплывае на правядзенне Алімпіяды, як мне здаецца, – сказаў Скоранаў.