Усе навіны

Бокун пра бан за ўдар суддзі: «Рэфлекторна выпадкова штурхнуў яго, спадзяюся, ФХБ пазмагаецца за мяне»

25 красавіка, 22:46

Гулец зборнай Беларусі Данііл Бокун распавёў пра тое, як ударыў арбiтра.

– Цябе ў зборную не выклікалі. Так разумею, дыскваліфікацыя?

– Так, 5 матчаў. Спадзяюся, мая федэрацыя пазмагаецца за мяне. Можа, пару гульняў скасцяць.

– А што ты зрабіў?

– Выпадкова ўдарыў суддзю.

– Пачнём з таго, што не выпадкова.

– Чаму?

– Ты хацеў яго ўдарыць.

– Не. Так выпадкова атрымалася. Ён проста быў на маім шляху. Я неяк рэфлекторна выпадкова штурхнуў яго.

– Цікава, што было б, каб ты спецыяльна гэта зрабіў.

– Вядома, яму было б балюча, – сказаў Бокун.