Усе навіны

Шаранговіч прыехаў у Мінск пасля заканчэння «рэгуляркі» НХЛ

29 красавіка, 18:48

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч прыехаў у Мінск пасля заканчэння «рэгуляркі» НХЛ.

Нагадаем, што беларус пабіў рэкорд Міхаіла Грабоўскага па колькасці балаў за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ сярод беларусаў, закінуўшы 31 шайбу.

У сезоне ў Шаранговіча 80 гульняў, 59 (31+28) ачкоў, карыснасць «-29» і 8 хвілін штрафу.

Усяго ў НХЛ у нападаючы набраў 165 (84+81) ачкоў у 287 гульнях.

Кантракт з «Калгары» ў форварда разлічаны да канца сезона-2024/25.