Усе навіны

Касцючонак і тры члены яго трэнерскага штаба пакідаюць мінскае «Юнацтва»

30 красавіка, 14:56

Віктар Касцючонак пакідае пасаду галоўнага трэнера мінскага «Юнацтва».

Разам з Касцючэнкам свае пасады пакідаюць трэнеры асноўнай каманды Аляксандр Кулакоў, Уладзімір Копаць і Дзмітрый Карпікаў.

Усе спецыялісты пакідаюць клуб у сувязі са сканчэннем тэрміну кантрактаў.

Касцючонак узначаліў «Юнацтва» перад сезонам-2023/24. Па выніках «рэгуляркі» Экстралігі клуб заняў трэцяе месца, а ў плэй-оф сталічная дружына прайграла «Металургу» (1-4 у серыі) ужо ў першым раундзе.

Раней стала вядома, што Касцючонка можа замяніць галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась.