Усе навіны

Шалагін працягне кар'еру ў магнітагорскім «Металургу» (Міхаіл Зісліс)

30 красавіка, 15:20

Расійскі форвард «Шахцёра» Міхаіл Шалагін працягне кар'еру ў магнітагорскім «Металургу», паведамляе аглядальнік «Спорт-Экспресса» Міхаіл Зісліс у сваім Telegram-канале.

Нагадаем, Шалагін – найлепшы снайпер, найлепшы бамбардзір і самы карысны гулец «рэгуляркі», найлепшы форвард сезона і найлепшы гулец сезона па меркаванні хакеістаў Экстралігі.

У сезоне 2023/24 Шалагін правёў 64 гульні ў Экстралізе, у якіх вызначыўся 91 (51+40) балам, пры карыснасці «+43» і 44 хвілінах штрафу.