Усе навіны

Беларус Амялюсік атрымаў кваліфікацыйную прапанову ад ніжагародскага «Тарпеда»

30 красавіка, 20:46

«Тарпеда» (Расiя, КХЛ) зрабіла кваліфікацыйную прапанову беларускаму форварду Даніілу Амялюсіку.

Беларус атрымаў прапанову ў выглядзе двухбаковага кантракта на два гады.

Амялюсік правёў у мінулым сезоне МХЛ 45 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце і набраў 41 (10+31) бал. У плэй-оф у яго 10 гульняў і 5 (1+4) ачкоў.