Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Зборная Казахстана вельмі выдатна гуляла ў другім і трэцім перыядах, перапрацавала зборную Беларусі»

3 траўня, 23:59

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў матч супраць Казахстана (5:4) на турніры Qazaqstan Hockey Open.

– У першым перыядзе павялі 3:0, што далей пайшло не так?

– Трэба аддаць належнае суперніку, казахстанцы ўзнялі тэмп, сталі гуляць і больш працаваць. Нас яны проста перапрацавалі.

– Што скажаце аб зборнай Казахстана, якая рыхтуецца да чэмпіянату свету? Убачылі нешта новае?

– У зборнай Казахстана шмат маладых хлопцаў з мясцовага чэмпіянату. Такая ж сітуацыя, як і ў нас – маладая каманда. Хутчэй за ўсё нейкія гульцы яшчэ пад'едуць. Ідзе падрыхтоўка, нехта пад нагрузкамі. Сёння сапернік вельмі выдатна гуляў у другім і трэцім перыядах, перапрацаваў нас. Калі будзе так працягваць гуляць, я думаю, нядрэнна праявіць сябе на чэмпіянаце свету, – сказаў Квартальнаў.