Усе навіны

Украінец Белянюк адмовіўся ад фота з беларусам Маскевічам і расіянінам Камаровым на п’едэстале ЧЕ па барацьбе

14 лютага, 11:30

Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны, алімпійскі чэмпіён Жан Белянюк адмовіўся ўдзельнічаць у агульным фота прызёраў чэмпіянату Еўропы па барацьбе ў Бухарэсце.

Белянюк узяў бронзавы медаль у вагавой катэгорыі да 87 кг у грэка-рымскай барацьбе. Бронза таксама дасталася беларускаму падпicанту за рэжым Кірылу Маскевічу. Срэбра ўзяў турак Алі Чэнгіз, золата – расіянін Аляксандр Камароў, для якога турнір быў першым пасля пераходу ў зборную Сербіі.

Украінец атрымаў медаль і стаяў на адной прыступцы п’едэстала з Маскевічам, але, як паведамляецца, калі Чэнгiз i Маскевiч сталі паднімацца да Камарова «для сумеснай фатаграфіі і абмену поціскамі рук, Белянюк адправіўся ў іншы бок».

Нагадаем, з-за вайны, працягваемай з 24 лютага 2022-га Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК рэкамендуе дапускаць грамадзян Беларусі і Расіі да міжнародных спаборніцтваў толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ў Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

Адзначым, Камароў у 2023-м быў прапаршчыкам ВС РФ, а Маскевіч звязаны з таварыствам беларускіх «сілавікоў» «Дынама».