Усе навіны

Сцяпан Папоў: «Кур’ер на ровары ў Польшчы атрымлівае ў два разы больш, чым у Беларусі было ў чэмпіёна свету»

13 красавіка, 11:42

Беларускі самбіст Сцяпан Папоў пракаментаваў розніцу ў беларускіх заробках і заробках у дэмакратычных краінах.

«Крыху наконт «плаціць Амерыка».

Экс-дырэктар [РЦАП па фрыстайле Вадзім Крывашэеў] з вялікай адказнасцю атрымліваў у РБ 1000$. Выказаўся супраць гвалту ў краіне і быў вымушаны з'ехаць. Цяпер яго заробак як кіроўцы траку [у ЗША] у 10 разоў большы.

Кур'ер на ровары ў Польшчы атрымлівае заробак у два разы большы, чым было [стыпендыі Лукашэнкі] у чэмпіёна свету па самба.

Справа не ў «плаціць», а ў магчымасцях краіны, якая развіваецца без дыктатуры», – напісаў Папоў.