Усе навіны

Міністр спорту Літвы Якштас: «Паспрабуем зрабіць усё, каб беларускія спартсмены ў алімпіядзе не ўдзельнічалі»

9 снежня, 18:32
1

Міністр навукі, адукацыі і спорту Гінтаўтас Якштас пракаментаваў рашэнне МАК пра допуск беларускіх і расійскіх спартсменаў да АГ-2024 у статусе індывідуальных нейтральных атлетаў.

«Прынятае МАК рашэнне расчаравала. Пазіцыя Міністэрства навукі, адукацыі і спорту не мяняецца – спартсмены краін-агрэсараў не павінны ўдзельнічаць у такіх міжнародных спаборніцтвах.

Мы яшчэ раз збяром міжнародных партнёраў, спартыўныя арганізацыі, звернемся да кіраўнікоў горада, які прымае алімпіяду, паспрабуем зрабіць усё, каб расійскія і беларускія спартсмены ў алімпіядзе не ўдзельнічалі.

Мы заклікаем і літоўскія федэрацыі розных відаў спорту, арганізацыі звяртацца ў свае міжнародныя арганізацыі, збіраць аднадумцаў і дамагацца, каб спартсмены агрэсараў не ўдзельнічалі ў Парыжскай алімпіядзе», – сказаў Якштас.

Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.