Усе навіны

Прэзідэнт Эстоніі Карыс пра доступ беларусаў і расіян да Алімпіяды: «Калі нічога не зменіцца, то ўбачыць украінскіх ці латвійскіх спартсменаў будзе цяжка»

12 снежня, 00:01

Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс заявіў, што лічыць рашэнне МАК дапусціць беларускіх і расійскіх атлетаў да Алімпіяды ў Парыжы непрымальным «і як грамадзянін, і як чалавек, які любіць спорт».

Такую заяву Карыс зрабіў на прэзідэнцкай радзе лідэраў краін Балтыі ў Таліне.

«Я думаю, калі нічога не зменіцца, то ўбачыць там украінскіх ці латвійскіх спартсменаў будзе вельмі цяжка. Але гэта, вядома, тыя рашэнні, якія павінны прымацца ўрадам і спартыўнымі супольнасцямі ў кожнай краіне, і яны абавязкова павінны быць добра скаардынаваны і прадуманы сумесна з краінамі, якія падзяляюць адзін пункт гледжання, у тым ліку з Украінай. Краіны Балтыі і іншыя еўрапейскія краіны незадаволеныя гэтымі рашэннямі», — сказаў Карыс.