Усе навіны

Брэсцкаму фізруку за атрыманне хабару далі 2,5 гады «хатняй хіміі»

19 снежня, 15:22

Выкладчык фізкультуры аднаго з брэсцкіх універсітэтаў браў хабар ад студэнтаў, якія мелі пропускі па занятках, за допуск да заліку. Агульная сума хабару склала 175 рублёў (54 даляры – Tribuna.com). Грошы пералічваліся на картку знаёмай.

Суд рэжыму Лукашэнкі па Маскоўскім раёне г. Брэста асудзіў выкладчыка фізкультуры на 2,5 гады «хатняй хіміі», а таксама прызначыў штраф у 14800 рублёў (4450 даляраў – Tribuna.com).

У пастанове «суда» ўказваецца, што на ўтрыманні фізрука ёсць двое малалетніх дзяцей, а таксама што абвінавачаны падпісаў шчырае раскаянне.