Все новости

Кіраўнік СКА Крайноў пра нядопуск беларусаў у камандных відах спорту на АГ: «Яны баяцца 20-30 чалавек са сваім меркаваннем, сваёй ідэалогіяй»

25 снежня, 09:15

Кіраўнік СКА Андрэй Крайноў падзяліўся меркаваннем аб нядопуску беларусаў у камандных відах спорту на Алімпіяду.

– Нам нават не далі шанцаў адабрацца на Алімпіяду.

Жаночы баскетбол і мужчынскі гандбол маглі дастойна прадставіць нашу краіну на міжнароднай арэне.

Канешне, дыскрымінацыя. Яны баяцца. Калі каманда прыязджае на нейкі старт. Гэта 20-30 чалавек са сваім меркаваннем, сваёй ідэалогіяй. Яны гэтага баяцца і таму не дапускаюць нас, – сказаў Крайноў.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх індывідуальных спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.