Усе навіны

Дараховіч пра мiжнародны бан: «Камусьці можна ваяваць без наступстваў, а некаторым нельга нават голас падаць»

19 студзеня, 11:50

Першы намеснік «міністра спорту» Лукашэнкi Аляксандр Дараховіч падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Ёсць хаця б дыялог з міжнароднымі федэрацыямі па прымяненні імі вось такіх вось падвойных стандартаў?

– Ужо шмат бачылі, як асобныя чыноўнікі самі блытаюцца ў сваіх жа паказаннях. Сёння гавораць адно, а заўтра іншае.

Мы бачым, што адна краіна размяшчае ваенныя базы па ўсім свеце, там, дзе хоча. Указвае ўсім, як жыць, указвае ў тым ліку і Міжнароднаму алімпійскаму камітэту. Гэта нармальна?

Шмат узброеных канфліктаў зараз, але камусьці можна ваяваць без наступстваў, а некаторым нельга нават голас падаць, – сказаў Дараховіч.