Все новости

Трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Курловіч: «Мы гатовыя спаборнічаць заўсёды, асабліва зараз, калі турніраў не так шмат»

12 лютага, 19:34

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Міхаіл Курловіч падзяліўся меркаваннем аб расійскай спартакіядзе.

– Мы гатовы спаборнічаць заўсёды, асабліва цяпер, калі турніраў не так шмат. Мы едзем на ўсерасійскую спартакіяду, каб паказаць сябе, найлепшыя скачкі. Таксама варта прывыкнуць і да сур'ёзных умоў надвор'я, – сказаў Курловіч.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.