Усе навіны

Віктар Лукашэнка: «Без беларусаў і рускіх любы від спорту – ён не такі»

15 жніўня, 16:54

Кіраўнік рэжымнага НАК Беларусі Віктар Лукашэнка пракаментаваў допуск беларускіх барцоў на Чэмпіянат свету.

– Алім Селімаў абвясціў, што ў верасні на чэмпіянаце свету беларусы і расіяне павінны выступіць. Нібыта ўсё ў парадку, ужо прайшлі ўсе праверкі. Як думаеце, гэта здарылася найперш з той прычыны, што без нас барацьба неяк не так ідзе?

– Я думаю, гэта адна з асноўных прычын. Апроч той напружанай працы, якую праводзіць наша федэрацыя, людзі зразумелі, што без рускіх і беларусаў любы від спорту – ён не такі. Асабліва тут, у барацьбе. Вы ведаеце, якія тут поспехі ў абедзвюх каманд, – цытуе Лукашэнку sport5.by са спасылкай на «Спорт-кадр».