Tribuna/Футбол/Блоги/История белорусского футбола/10 невядомых фактаў про тое, як мы перамаглі немцаў пад Грунвальдам

10 невядомых фактаў про тое, як мы перамаглі немцаў пад Грунвальдам

Адна з лепшых старонак беларускай гісторыі.

Адна з лепшых старонак беларускай гісторыі.

Хто з кім біўся?

Беларуска-літоўскае войска разам з саюзным польскім войскам супраць нямецкага Тэўтонскага рыцарска-манаскага ордэна. Але “манаскага” не ў традыцыйным значэнні, а дзе манахі павінны былі не маліцца, а ваяваць, каб распаўсюджваць веру Хрыстову сярод язычнікаў (паганцаў).

У Тэўтонскім ордэне былі не толькі немцы — туды прыязджалі для практыкі рыцары з усіх краін Еўропы: былі і англійскія, і бургундскія, і французскія, нават з Пірынейскага паўвострава. З нашага боку — беларусы, палякі, летувісы, балты, чэхі на чале з Янам Жыжкам, невялікая група татараў. Захаваліся дакладныя звесткі, што большасць войска складалася з беларускіх харугваў — мсціслаўскай, аршанскай, берасцейскай, ваўкавыскай, віленскай, віцебскай, гарадзенскай, драгічынскай, лідскай, пінскай, наваградскай, полацкай, слонімскай, смаленскай… Трыццаць з іх мелі на сваіх баявых сцягах герб “Пагоня”.

Хто на каго напаў?

Гэтая бітва сталася апагеем ваяўнічых паходаў Тэўтонскага ордэна на нашыя землі, якія пачаліся яшчэ ў ХІІІ стагоддзі, калі скончыліся ў асноўным крыжовыя паходы ў Святую зямлю. Ваяўнічыя тэўтонцы зноў і зноў праводзілі свае захопніцкія рэйды — да васьмі разоў на год! Пяць разоў крыжакі рабілі спробу захапіць Полацак, чатыры разы — Наваградак. Таму Грунвальдская бітва вырашыла лёс: ці будзе далей Тэўтонскі ордэн працягваць сваю агрэсію, захопліваць новыя землі і анямечваць людзей, як анямечылі прусаў і часткова яцвягаў.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

оошош
29 октября 2014, 17:08
Все посты