Tribuna/Футбол/Блоги/В защите поуже, в атаке пошире/Гісторыя стыкаў ЧБ: легендарнае лёсаванне ад Вергейчыка, прасоўванне рэгіёнаў і 15 каманд у «вышцы»

Гісторыя стыкаў ЧБ: легендарнае лёсаванне ад Вергейчыка, прасоўванне рэгіёнаў і 15 каманд у «вышцы»

Автор — Drum23
10 декабря, 22:48
1
Гісторыя стыкаў ЧБ: легендарнае лёсаванне ад Вергейчыка, прасоўванне рэгіёнаў і 15 каманд у «вышцы»

Як рэформа дапамагае АБФФ

У сезоне 2019 у АБФФ нарадзілася новая ідэя — пераходныя матчы. Раней Вышэйшую лігу пакідалі дзве каманды, а зараз яшчэ адзін калектыў гуляе 2 пераходных матча. Распавядзем пра гісторыю ўсіх матчаў і пра тое, як рэформа паўплывала на чэмпіянат Беларусі.

2019: «Рух» — «Дняпро»

Першы досвед пераходных матчаў спачатку здаваўся станоўчым. «Рух» падняўся ў першы дывізіён замест «Дняпро».

Клуб «Дняпро» з’явіўся на базе «Праменя» ў 2019, але фактычна ён стаў заменай «Дняпра», які выляцеў з ЧБ яшчэ ў мінулым годзе. Калектыў праіснаваў толькі адзін год. І яго знаходжанне ў «вышцы» больш паходзіла на пакуты, чым на футбол.

Замест яго па выніках пераходных матчаў у Вышэйшую лігу трапіў «Рух» — амбіцыйны праект Зайцава. Як паказаў час, знаходжанне «Руха» у эліце выклікала больш скандалаў, чым поспехаў. Зайцаў, хоць і не афіцыйна, але кіраваў абодвума клубамі з Брэсту. І жыццё «Руха» скончылася так хутка, як і цікавасць бізнесмена да футбола.

2020: «Крумкачы» — «Слуцк»

«Крумкачы» — адзіны футбольны клуб, які ў 2020 падтрымаў пратэстоўцаў. Перад АБФФ стаяла вельмі дакладная задача зрабіць усё, каб не пусціць менскі клуб у Вышэйшую лігу.

Гісторыя пачалася з геніальнага лёсавання ад Вергейчыка. Пан Вергейчык спачатку спыніў шар з хатнім матчам «Крумкачоў», а потым адчыніў яго па-за камерамі. Нават на такія карупцыйныя ахвяры АБФФ была гатавая ісці проста дзеля таго, каб «Слуцк» згуляў другі матч на хатнім стадыёне.

Потым судзёй на матч быў назначаны Андрэй Васілевіч, які падпісаўся за Лукашэнку. Судзейскіх скандалаў падчас матчаў нечакана не было, але быў іншы, звязаны з рэгламентам.

Пасля першага матчу стала вядома, што за «Слуцк» гулялі два футбаліста, якія навогул не павінны былі выходзіць на поле праз перабор жоўтых картак. «Крумкачы» падалі пратэст у камісію па этыцы і кантрольна-дысцыплінарны камітэт. Патрацілі 2700 рублёў, але шчырага рэзультата, вядома, не дабіліся.

2021: «Славія» — «Крумкачы»

Наступны сезон «Крумкачы» ішлі на першым месцы, пакуль Дулуб не сышоў з пасады галоўнага трэнера, і ў выніку зноў трапілі ў стыкі.

Супрацьстаянне з «Славіяй» вырашыў адзін мяч, забіты на 92 хвіліне першага матчу, а трэнер «Крумкачоў» скардзіўся на дрэннае судзейства і гол, забіты з офсайда.

Нават калі б менская каманда выйграла, найхутчэй, яе б не пусцілі ў Вышэйшую лігу з-за новага абмежаванняя для прыватных клубаў ад АБФФ.

2022: «Макслайн» — «Арсенал»

Першый раз, калі ў дуэлі за выхад у «вышку» сутрэліся два прыватных клуба.

У выніку: два вогненныя матчы, 9 забітых мячоў, 15 каманд у Вышэйшай лізе на наступны сезон. Чаму так?

«Макслайн» вырваў перамогу ў другім матчы, але яму адмовілі ў ліцэнзаванні. У 2023 годзе ў першым дывізіёне згулялі 15 каманд.

2023: «Энергетык» — «Віцебск»

Рыторыка АБФФ заўсёды была аднолькавая: кожны абласны гарод абавязаны мець хаця б адну каманду ў наймацнейшым футбольным дывізіёне краіны.

У пачатку сезона 2023 года федэрацыю падводзілі два горады: Магілёў і Віцебск. У гэтым сезоне пасчасціла вернуць «Віцебск» у Вышэйшую лігу.

«Энергетык» пачынаў сезон з адноўнай колькасцю ачкоў і выратаваўся ад прамога вылету толькі ў апошнім матчы, але далей яго чакалі яшчэ 2 матчы.

Першы матч — сумныя нулі на штучным полі з чырвонай карткай для «студэнтаў» на 13 хвіліне. А вось другі выклікаў больш пытанняў і адрадзіў скандалы вакол пераходных матчаў за кошт спрэчнага судзейства.

Рэзультат за 5 гадоў

Такім чынам, за 5 гадоў пераходных матчаў у «вышку» трапіла 2 каманды, адна з якіх страціла мінулы стан і зараз гуляе ў Другой лізе. Два разы матчы скончыліся скандаламі, а аднойчы першы дывізіён застаўся з 15 клубамі, дзе кожны тур адна каманда проста адпачывае. АБФФ — рэфарматары, якіх заслугоўвае беларускі футбол.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов