Tribuna/Футбол/Блогі/В защите поуже, в атаке пошире/«Сталь» Мелец: любоў да Шкурына і аб’яднанне маленькага горада футболам

«Сталь» Мелец: любоў да Шкурына і аб’яднанне маленькага горада футболам

Аўтар — Drum23
7 красавіка, 20:22
1
«Сталь» Мелец: любоў да Шкурына і аб’яднанне маленькага горада футболам

1 дзень у Мельцу.

Рэпартаж з горада, дзе Шкурын стаў амаль самым папулярным чалавекам за 1 год, а на матчы кожны тыдзень ходзіць 10% насельніцтва.

Чаму ў Мельцу так любяць футбол?

Мелец знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Польшчы, у Падкарпацкім ваяводзтве. Гэта прамысловы цэнтр, дзе працуюць тэхнікумы і школы інфарматыкі, рамесныя школы і каледжы. Насельніцтва Мельца па апошнім дадзеным (2021 год) складала 59509 чалавек. А ў панядзелак на трыбунах было больш 6500 глядачоў. І не проста глядачоў, а сапраўдны заўзятараў, частка сэрца якіх належыць гэтаму клубу напэўна з моманту нараджэння. І было б яшчэ больш, калі б дазваляла ўмяшчальнасць трыбун. А зараз, некаторыя прыхільнікі футбола знаходзяцца на ўзвышэннях збоку стадыёна.

Карціна нагадвае легендарны «Трактар». Вось толькі там месцаў звычайна хапала, а грошай на квіток было шкада.

Апошні свой трафей «Сталь» заваявала яшчэ ў сезоне 1975/76, але горад жыве футболам дагэтуль. Якія чыннікі абумоўліваюць такое стаўленне фанатаў?

Пасля невялікага шпацыру па гораду становіцца зразумела, што галоўная забаўляльная праграма на выходныя ў Мельцу — схадзіць на футбол разам з сям’ёй. Атмасфера нядзелі пасля Вялікадня, падчас якой літаральна ўсё зачыненае, толькі ўзмацняе пачуццё цьмянасці. Мабыць, пры большай разнастайнайсці мерапрыемстаў футбол б і не займаў такое важнае месца ў раскладзе жыхароў Мельца, але будзем адштурхоўвацца ад рэальнага становішча.

На папулярнасць уплывае і месца клуба ў табліцы. Да матчу з познаньскім «Лехам» каманда з Мельца адставала ад еўракубкавай зоны толькі на 7 ачкоў. Улічваючы нестабільную гульню польскіх грандаў, «Сталь» дагэтуль мае шанцы апынуцца ў топ-3 па завяршэнні чэміянату.

«Сталь» — «Лех»: сумныя нулі з радаснымі заўзятарамі

Як было сказана раней, у дзень матчу не працуе нічога. Шлях да стадыёна з іншай часткі горада выклікае цяжкасці. Таксоўку можна замовіць толькі старымі праверанымі спосабамі: па тэлефону ці лавіць рукой. Таксіст, спынены як раз другім варыянтам, кажа, што карту не прымаюць, але ён бадзяецца без замовы і можа падкінуць бясплатна. Шлях да стадыёна, вядома, ведае на памяць.

Сектар «Леха» прадстаўлена прыблізна трымастамі фанатамі.

Столькі ж заўзятараў налічвае і хатні сектар, але гукавое суправаджэнне гаспадароў перамагае з значным адрывам.

Цікава, што ў Польшчы менавіта зараз праходзіць перадвыбарчая агітацыя за кандыдатаў на прэзідэнта горада (па сутнасці мэра), і падчас перапынку на агароджы з’явіўся банер з фразай «Jacek Klimek na prezydenta». Не думайце, што фанаты «Сталі» падтрымліваюць канкрэтную партыю і кандыдата. Ясэк Клімэк — гэта чалавек з гучнагаварыцелем на фота. І калі б выбары адбываліся на стадыёне, з футболам у Мельцу праблем дакладна не было б.

А што датычна матчу, на табло былі сумныя нулі, а Шкурына замянілі на 80 хвіліне. Заўзятары, калі і не ўспрымалі нічыю як перамогу, то дакладна былі задаволеныя вынікам гульні.

Хоць і без забітых галоў, але з канкурэнтназдольнай гульнёй супраць аднаго з лідэраў польскага чэмпіянату.

А яшчэ больш радаваліся дзеці, якія спачатку атачылі гульцоў, каб зрабіць фотаздымкі з мясцовымі кумірамі і ўзяць іхнія аўтографы, а пасля гэтага яшчэ больш за гадзіну чакалі гульцоў з распранальні.

Папулярнасць Шкурына і ягоная будучыня ў клубе

Напэўна, ужо ўсе беларусы сочаць за поспехамі Шкурына ў Польшчы і чакаюць ягоны пераход у адзін з пяці галоўных дывызіёнаў Еўропы. Як мінімум Балоння ўжо цікавілася гульцом. Хоць у мінулую нядзелю Ілля і не забіў, ён па-ранейшаму захоўвае другое месца ў спісе бамбардзіраў з статыстыкай 12+5 у 26 матчах. Паспяховы сезон, узрост, статус клуба і гатоўнасць кіраўніцтва прадаць гульца — усе гэтыя чыннікі ўказваюць на тое, што трансфер адбудзецца. Але як на гэта рэагуюць фанаты?

Паўвартаснае інтэрв’ю з заўзятарамі абавязкова глядзіце па спасылцы.

Галоўныя тэзісы гучаць так:

• «Не хочацца адпускаць, але гэта непазбежны і важны крок для гульца»

• «2,5 мільёна занадта мала за Іллю»

Любоў фанатаў да Іллі бязмежна. І паводле слоў аднаго з наведавальнікаў матчу, Ілля дакладна ўваходзіць у топ-2 па папулярнасці сярод гульцоў у «Сталі» пасля капітана (які, дарэчы згуляў супраць «Леха» свой 400 матч за каманду з Мельца). А ўлічваючы тое, што футбол — забава нумар 1 у горадзе, Шкурын найхутчэй знаходзіцца на адным з першым месцаў у рэйтынгу пазнавальнасці ў Мельцы.

Верагодна, што прэзідэнт «Сталі» паспяшаўся пазначаць кошт у 2,5 мільёна еўра, бо для сур’ёзных клубаў гэта маленькія грошы. А вось Шкурын для Мельца — сістэмаўтваральны гулец і проста любімец публікі. Для Іллі галоўнае — працягваць гуляць на такім ж узроўні, і тады мы ўжо налета ўбачым яго ў на стадыёнах умоўнай Італіі.