Усе навіны

«Фіярэнціна» другі раз запар згуляе ў фінале Лігі канферэнцый, для каманды гэта 6-ы еўракубкавы фінал у гісторыі

8 траўня, 22:20

«Фіярэнціна» выйшла ў фінал Лігі канферэнцый. Каманда прайшла «Бруге» (3:2, 1:1) у 1/2 фіналу.

«Фіялкі» другі раз запар згуляюць у фінале турніру. У мінулым сезоне яны саступілі «Вэст Хэму» (1:2) у вырашальным матчы.

Гэта будзе 6-ы еўракубкавы фінал у гісторыі «Фіярэнціны». Пакуль у іх толькі адна перамога – у фінале Кубка кубкаў сезона-1960/61 супраць «Рэйнджэрс» (2:0, 2:1).

У фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў-1956/57 каманда саступіла «Рэалу» (0:2). У 1962 годзе «Фіялкі» зноў гулялі ў фінале Кубка кубкаў. Пасля нічыёй 1:1 з «Атлетыка» была прызначаная перагулёўка, якую выйграў мадрыдскі клуб – 3:0.

Таксама ў сезоне-1989/90 «Фіярэнціна» дайшла да фіналу Кубка УЕФА, дзе ўступіла «Ювентусу» (1:3, 0:0).

«Фіялкі» ў фінале згуляюць з мацнейшым у пары «Астан Віла» – «Алімпіякас» (першая гульня – 2:4).

Фінал Лігі канферэнцый адбудзецца 29 траўня на стадыёне «Ая-Сафія» ў Афінах.