Усе навіны

ЧС па лёгкай атлетыцы, эстафета 4х100 м, жанчыны: зборная Польшчы з Ціманоўскай выйшла ў фінал

25 жніўня, 21:22

Зборная Польшчы за якую выступае беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, выйшла ў фінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў эстафеце 4х100 метраў.

Польшча ў сваім забегу прыйшла да фінішу 5-й і паказала час 42.65 с.

Далей праходзілі па тры першыя месцы кожнага забегу і два найлепшыя па часе з астатніх. З тых, хто не трапіў у топ-3 сваіх забегаў, Польшча паказала другі час, таму прайшла далей.

Адзначым, што вынік, паказаны ў паўфінале, стаў найлепшым у сезоне для польскай зборнай.