Усе навіны

Максім Недасекаў: «Калі ў беларусаў будзе шанц паехаць на Алімпіяду, то трэба ехаць. Нават без сцяга і гімна»

23 красавіка, 21:16
1

Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў падзяліўся меркаваннем аб магчымым удзеле беларусаў на Алімпіядзе ў нейтральным статусе.

– Хацеў бы, каб усе спартсмены, якія адабраліся на Гульні, паехалі на Алімпіяду. Гэта такі старт, падчас якога вялікая адказнасць і вялізны шанц паказаць сябе, праславіцца да канца ўсяго свайго жыцця.

Нават калі спартсмены будуць выступаць без сцяга і гімна. Канешне, гэта не тое. Але людзі рыхтаваліся да гэтага. Для Алімпіяды аддалі ўсё сваё жыццё. Калі ў іх будзе такі шанц, то абавязкова трэба ехаць. Усё роўна ўсе ведаюць, адкуль усе родам, – сказаў Недасекаў.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.