Tribuna/Баскетбол/Блогі/Апанент каманды беларуса страціў прытомнасць у паўфінале Еўракубка

Апанент каманды беларуса страціў прытомнасць у паўфінале Еўракубка

Гулец не вярнуўся на паркет, але абышлося без трагедыі

Аўтар — Mojše Kulbak
30 сакавіка, 21:06
Апанент каманды беларуса страціў прытомнасць у паўфінале Еўракубка

29 сакавіка адбылася другая гульня паўфіналу Еўракубка паміж «Бешыкташам» і «Бургам» Максіма Салаша. Беларускі баскетбаліст набраў 6 ачкоў і зрабіў 2 падборы, але туркі перамаглі з розніцай «+9» – 81:72.

Такім чынам, лік па сустрэчах зраўняўся – 1:1. У першым матчы «Бур» перамог з лікам 86:74. Пераможцу серыі вызначаць у Францыі 3 красавіка.

У чацвёртай дзесяціхвілінцы стамбульскага матча адбыўся жудасны эпізод з кантактам Джаквана Льюіса (Бург) і Мэцью Мітчэла (Бешыкташ). У выніку самаадданай гульні абодва баскетбалісты атрымалі цяжкія траўмы. Пасля гэтага эпізоду ніхто з іх на паркет не вярнуўся:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты