Усе навіны

Нарвежскія біятланісты занялі ўвесь подыум на КС трэцюю гонку запар

6 студзеня 2023, 18:39

Прадстаўнікі Нарвегіі трэцюю гонку запар займаюць усе прызавыя месцы на этапе Кубка свету па біятлоне.

На чацвёртым этапе Кубка свету ў Паклюцы Ёханэс Бо выйграў спрынт, Тар'ей Бо стаў другім, Стурла Лагрэйд – трэці.

17 снежня на трэцім этапе КС у Ансі Лагрэйд стаў пераможцам гонкі пераследвання, Ветле Шастад Крысціянсэн фінішаваў другім, Ёханэс Бо – трэцім.

18 снежня ў Ансі прайшоў мас-старт, золата заваяваў Ёханэс Дале, другім стаў Лагрэйд, трэцім – Ёханэс Бо.