Усе навіны

Дзiнара Смольская: «Важна ведаць, што ёсць будучыня і ёсць куды рухацца»

19 траўня, 08:43

Беларуская біятланістка Дзiнара Смольская расказала аб матывацыі працягваць кар'еру падчас адхілення ад міжнародных спаборніцтваў.

– Насамрэч, тыя адчуванні, якія былі два гады таму, і што ёсць зараз, гэта дзве розныя рэчы. Цяпер ёсць упэўненасць у тым, што спорт жывы і мы можам працягваць спаборнічаць. Гэта датычыцца, вядома, дзеючых спартсменаў. І радуе тое, што ёсць мерапрыемствы, на якіх мы можам гэта даказваць.

Для мяне важна ведаць, што ёсць будучыня і ёсць куды рухацца.

– Гэта значыць, у біятланістаў матывацыя захоўваецца?

– Чаго-чаго, а матывацыі ў нас вельмі шмат. Паўтаруся, ёсць дзе і з кім спаборнічаць. Мы ведаем сваіх сyпернікаў і разумеем, над чым нам трэба працаваць. У біятлоне ўсё ў гэтым плане цудоўна. Добры спаборніцкі каляндар. Толькі трэніруйся і працуй далей, – сказала Смольская.