Усе навіны

Дзмітрый Губерніеў: «Беларусь нельга было адхіляць, але ў IBU балбесы. Таму Расія працягне спаборнічаць з вамі, адчуваю ад гэтага задавальненне»

15 траўня, 12:40

Расійскі каментатар Дзмітрый Губерніеў падзяліўся меркаваннем аб зборнай Беларусі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Бракуе канкурэнцыі ў дзяўчынак-беларусак. Усё зусім па-іншаму будзе, калі Дзiнара здабудзе свае найлепшыя кандыцыі. Сола – ужо проста цуд. Выдатная, выдатная, маладая мама! Красуня!

Ведаю, што ў Ганны рукі апускаліся, пра гэта яна нам між іншым расказвала. Пасля ўсіх гэтых гісторый з нядопускамі, у яе на час матывацыя знікала. Але яна перамагла гэтыя думкі, малайчына. Бегае і выйграе.

Калі б хтосьцi ў міжнародным біятлоне быў разумнейшым, да беларусаў было б зусім іншае стаўленне. Вас нельга было адхіляць. Але, паколькі ў IBU адны балбесы, мы працягваем спаборнічаць зь беларусамі. І я адчуваю ад гэтага велізарнае задавальненне. Падкрэслю: не ад таго, што вас адхілілі, а ад таго, што мы маем у канкурэнтах наймагутную зборную. У нас ёсць паўнавартасныя міжнародныя старты, – сказаў Губерніеў.