Усе навіны

Ціханаў пра нарвежскі пастамент на КМ: «Беларусы прыехалі і перайгралі зборную Расіі. Вось пра што трэба казаць»

6 студзеня 2023, 21:01

Алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў адрэагаваў на вынікі мужчынскага спрынту на 4-м этапе Кубка свету па біятлоне ў Паклюцы.

Па выніках гонкі ўвесь п'едэстал занялі нарвежскія спартсмены: Ёханэс Бо, Тар'ей Бо і Стурла Лагрэйд.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Гэта ў рускай натуры казаць, што біятланісты зладзілі на этапе Кубка свету «нарвежскі чэмпіянат». Калі выступалі Аляб'еў, Васільеў, Круглоў, Елізараў і я, усе медалі былі нашымі. І што, гэта быў «чэмпіянат СССР»? Ні нарвежцы, ні немцы не сказалі пра гэта. Калі сапернік не па зубах, яго з'ядаюць поглядамі і плёткамі. Гэта ў нашым стылі!

Лічу вынікі нарвежцаў звычайнай з'явай. Гэта саперніцтва. У іх вырасла пакаленне сур'ёзных біятланістаў. Калісьці і ў нас быў правал, але потым падраслі нашыя спартсмены і выйгравалі больш за ўсіх. Нас люта хацелі абгуляць, але ніяк не маглі. Ставіць пытанне трэба так: «А як нам падрыхтавацца?» Беларусы прыехалі і абгулялі зборную Расіі. Вось пра што трэба казаць!» – сказаў Ціханаў.

Беларускія біятланісты выйгралі 3 з 4 гонак на трэцім этапе Кубка Садружнасці ў Разані, які праходзіў з 24 па 25 снежня.