Усе навіны

Ёханэс Бо ў соты раз трапіў на подыум Кубка Свету

7 студзеня 2023, 20:56

Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо атрымаў перамогу ў гонцы пераследавання на чацвёртым этапе Кубка свету ў Паклюцы.

Для яго яна стала 62-й на Кубку свету. Агулам на яго рахунку 100 подыумаў (62-21-17).

Другое месца заняў француз Кентэн Фіён-Мае. Гэта 51-ы подыум Кубка свету (16-20-15) у яго кар'еры.

Бронзу атрымаў нарвежац Тарʼей Бо, для якога гэта 55-е пападанне на подыум (12-17-26).