Усе навіны

Антон Смольскі: «Кубак Садружнасці – добрая альтэрнатыва Кубку свету. Дзякуючы яму i Кубку Расіі мы падтрымліваем свой узровень»

20 студзеня 2023, 15:45

Беларускі біятланіст Антон Смольскі расказаў пра важнасць Кубка Садружнасці і Кубка Расіі ва ўмовах міжнароднага бана.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Гэтыя турніры ў цяперашніх умовах неабходныя: нам трэба спаборнічаць. Кубак Садружнасці – добрая альтэрнатыва Кубку свету. У турніры можа выступаць вялікая колькасць спартсменаў, у адрозненне ад Кубка свету, дзе краіну прадстаўляюць 4–5 біятланістаў. Дзякуючы гэтым спаборніцтвам і ўдзелу ў Кубку Расіі мы падтрымліваем свой узровень. Калі б не яны, засталіся б толькі трэніроўкі. І гэта, магчыма, нават прывяло б да рэгрэсу вынікаў – падтрымліваць форму без спаборніцкай матывацыі вельмі складана. Пры гэтым праглядаем гонкі этапаў Кубка свету, сочым за вынікамі. Разумеем, што пакуль не можам браць у іх удзел, але трымаем руку на пульсе», – сказаў Смольскі.