Усе навіны

Мікіта Лабастаў: «Біятлон папулярны ў Беларусі. У Мiнску бываю рэдка, але там яшчэ ніколі да мяне не падыходзілі»

13 красавіка 2023, 19:10

Ураджэнец Увы, біятланіст Мікіта Лабастаў параўнаў Расію і Беларусь у бытавым плане.

– У бытавым плане нейкія адрозненні паміж Расiяй і Беларуссю адчулі?

– Адрозненні ў нюансах, у цэлым краіны падобныя. Проста Беларусь больш маленькая, усё размешчана кампактна. Калі ў Расіі затраціць дзень, два ці больш на тое, каб перабрацца з аднаго горада ў іншы, гэта абсалютна нармальна, то тут за дзень можна даехаць у любую кропку Беларусі і вярнуцца назад. Плюс нейкія побытавыя нюансы, усё ў дробязях, але ў цэлым хутка абвык.

– Якое месца па папулярнасці сярод іншых відаў спорту ў Беларусі займае біятлон?

– Біятлон тут папулярны. Не магу дакладна сказаць, якія рэйтынгі, але, думаю, па папулярнасці віды спорту можна размясціць прыкладна так: спачатку хакей, а потым футбол і біятлон. Біятлон сапраўды папулярны, тут вельмі шмат заўзятараў, і біятлонныя трансляцыі вельмі рэйтынгавыя.

У Беларусі праводзіцца шмат спаборніцтваў, у тым ліку і дзіцячых, і гэта часта транслюецца па тэлебачанні, гэта значыць увага да біятлона высокая. Адпаведна, патрабаванні да спартсменаў таксама высокія.

– Вас на вуліцах у Беларусі пазнаюць?

– Не магу сказаць, што я знакамітасць, можа, у вузкіх колах. Тут ёсць больш вядомыя і тытулаваныя спартсмены. Пазнаюць у асноўным толькі ў Раўбічах ці недзе побач. У Мінску бываю рэдка, але там яшчэ ніколі да мяне не падыходзілі, – сказаў Лабастаў.