Усе навіны

Смольскі пра магчымы допуск: «Тэндэнцыя станоўчая: некаторыя віды спорту дапускаюць нават з гімнам і сцягам. Пакуль рыхтуемся да сезона з Расіяй»

17 траўня 2023, 14:49
2

Біятланіст Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем пра магчымы допуск беларусаў на міжнародныя спаборніцтвы.

«Мы бачым, што тэндэнцыя станоўчая: некаторыя віды спорту дапускаюць, некаторыя нават дапускаюць з гімнам і сцягам, гэта ўжо вельмі станоўчыя моманты.

Загадваць і прадказваць мы нічога не будзем. Рыхтуемся да сезона з Расіяй. Калі ж з'явяцца ў нас нейкія станоўчыя моманты да Кубка свету, вядома, мы паедзем, будзем спаборнічаць ужо там», – сказаў Смольскі.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.