Усе навіны

Сёння за пратэсты пачынаюць «судзіць» КМС па біятлоне і веласпорце Філіпенкі

30 траўня 2023, 11:06

30 траўня пачынаецца «суд» на 20-гадовай кандыдаткай у майстры спорту па біятлоне і веласпорце Злату Філіпенку. Справу разглядае «суддзя» Вольга Емяльянчанка ў судзе рэжыму Лукашэнкі па Савецкім раёне Мінска.

20-гадовую Філіпенку абвінавачваюць па артыкуле 342 КК рэжыму Лукашэнкі («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), які ставяць у віну ўсім, хто падчас акцый пратэсту выходзіў на праезную частку.

Нагадаем, што дзяўчыну затрымалі 24 сакавіка. Як адзначае dissidents.by, на месцы пратэстнай акцыі дзяўчына аказалася выпадкова, калі вярталася з трэніроўкі. На той момант ёй было 17 год.