Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Сінічэнка: «У каманды добры функцыянальны стан»

13 верасня, 17:31

Старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Раман Сінічэнка расказаў пра функцыянальны стан каманды.

– Цяпер спартсмены далёка не на піку формы?

– На дадзены момант у нас добры функцыянальны стан. Але справа ў тым, што ў камандзе восем чалавек, восем індывідуальнасцяў, асоб і кожны арганізм па-рознаму рэагуе на фізічныя нагрузкі.

Падводкі да дадзенага [сочынскага] старту не было і мне асабіста шкада марнаваць гэтыя некалькі месяцаў, якія прызначаны для функцыянальнага, фізіялагічнага развіцця на сезон. Калі б мы тут знізілі аб'ём інтэнсіўнасці, то мяркую, што ў сезоне б мы аселі, – сказаў Сінічэнка.