Усе навіны

Смольскі і Сола зарабілі 5600 долараў прызавых Кубка лігі клубнага біятлона, Лабастаў – 2800

18 лістапада, 13:01

18 лістапада прайшлі гонкі з масавым стартам Кубка лігі клубнага біятлону. У мужчын Антон Смольскі заняў другое месца, Мікіта Лабастаў фінішаваў трэцім. Яны зарабілі 5600 долараў прызавых і 2800 адпаведна.

У жанчын Ганна Сола заняла другое месца, а разам з гэтым зарабіла 5600 долараў.

Заснавальнікамі лігі сталі Рэгіянальны клуб біятлона Маскоўскай вобласці і Беларускі клуб біятлона, асноўная мэта арганізацыі – правядзенне альтэрнатыўных Міжнароднаму саюзу біятланістаў спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.