Усе навіны

Антон Смольскі: «У гонцы больш думаў пра тое, што трэба захаваць другое месца, бо я яшчэ не гатовы змагацца з Латыпавым»

4 снежня, 17:16

Беларускі біятланіст Антон Смольскі распавёў пра выступ у мас-старце на другім этапе Кубка Расіі.

– У гонцы больш думаў пра тое, што трэба захаваць другое месца, бо я яшчэ не гатовы змагацца з Латыпавым на фінішы. Мне трэба некаторы час, і я змагу скласці канкурэнцыю.

– А як змагацца?

– Пакуль старанна трэніравацца, а потым адпачыць, тады можна змагацца.

– Латыпаў – самы сур'ёзны спаборнік сярод расіянаў?

– Так, самы сурʼёзны. Не менш сурʼёзны, чым Аляксандр Логінаў, – сказаў Смольскі.