Усе навіны

У нарвежскім судзе прадставілі праслухоўку званкоў мужа Домрачавай Бʼёрндалена і экс-кіраўніка IBU Бессеберга аб допінгу ў Расіі

24 студзеня, 18:06

У судзе прадставілі праслухоўку званкоў Уле Айнар Бʼёрндалена і экс-кіраўніка IBU аб допінгу ў РФ.

Зараз у Нарвегіі ідзе суд над былым прэзідэнтам Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) Андэрсам Бесэбергам, якога абвінавачваюць у карупцыі за перыяд з 2009 па 2018 год, калі ён узначальваў арганізацыю.

Учора была апублікаваная тэлефонная размова Бесэберга з васьміразовым алімпійскім чэмпіёнам з Нарвегіі Уле Эйнарам Бʼёрндаленам, які зʼяўляецца мужам беларускай экс-біятланісткі Дарʼі Домрачавай.

18 снежня 2017 года яны абмяркоўвалі спаборніцтвы ў Цюмені, якая прымала фінал Кубка свету-2017/18, але пры гэтым раней пазбавілася права правядзення ЧС-2021.

У той час шэраг спартоўцаў выступалі супраць паездкі ў Расію на фоне допінг-санкцый да краіны. Яны заклікалі IBU перанесці спаборніцтвы.

«Мяне цікавяць некалькі пытанняў па Расіі і допінгу. Чаму IBU не рэагуе на іх дзеянні? Перш за ўсё, у іх у краіне няма дзеючай антыдопінгавай сістэмы. Ці яна ёсць цяпер?» - сказаў Бʼёрндален у званку Бесэбергу ў 2017-м.

Бесэбэрг у сваю чаргу адказаў, што тады расейскіх спартоўцаў пачалі тэставаць пад кантролем антыдопінгавага агенцтва ў Вялікабрытаніі і што фактычна Расія мела права падаць заяўку на чэмпіянат свету, але не магла прэтэндаваць на Алімпійскія Гульні: «яны могуць падаваць заяўку на ЧС. І няма нічога, што перашкаджала б ухваліць яе, нават цяпер [заяўку] на Кубак свету. Хтосьці разумее гэта, а хтосьці не. У гэтым плане ёсць складанасці«»

Кожны раз, калі я тэлефанаваў Андэрсу, ён у большасці выпадкаў адказваў на званкі. Ён заўсёды адстойваў свой пункт гледжання і казаў тое, што лічыў правільным. Я каля 20 гадоў прадстаўляў інтарэсы спартсменаў і рабіў гэта таму, што сам быў ім і ўваходзіў у камісію атлетаў», – заявіў Бʼёрндален.