Усе навіны

Шкурын – адзіны беларус у топ-10000 найлепшых футбалістаў у FC 24

18 верасня, 08:03

EA Sports апублікавала рэйтынгі ўсіх футбалістаў у FC 24. У спіс трапілі 4 беларускія футбалісты і 1 футбалістка.

Так, беларуская абаронца «Сэнт-Эцьена» Вікторыя Казакевіч займае 5997 месца.

Найлепшым з беларускіх футбалістаў з'яўляецца нападаючы «Сталі» Ілля Шкурын (9072).

Таксама ў рэйтынг патрапілі галкіпер шведскага «Вернаму» Філіп Вайцяховіч (11200), паўабаронца дрэздэнскага «Дынама» (Д3, Нямеччына) Жан Шчарбакоўскі і форвард польскай «Кароны» Яўген Шыкаўка (абодва – 12235).